Мэта: фарміраванне навыкаў беларускага вымаўлення;
Задачы: пазнаёміць са словамі і выразамі па тэме; фарміраваць уменні
асэнсавана ўспрымаць беларускую мову на слых; адказваць на пытанне,
карыстаючыся словамі самога пытання; правільна і дакладна ужываць словы пры
канструяванні сказаў па ўзоры; выхоўваць правілы паводзін у краме; сяброўскія ўзаемаадносіны
ў калектыве.
Абсталяванне: вучэбны дапаможнік Н.У. Антонава, Г.А. Галяш
“Беларуская мова” 1 клас”, тлумачальны слоўнік , мультымедыйная прэзентацыя “Крамы горада Ельска", сшыткі, каляровыя алоўкі, выстава
“Крама адзення”, “Крама абутку”, “Крама
прадуктаў (гастраном)”, “Крама цацак”, набор гексаў па дадзенай тэме.
Ход урока
I. Арганізацыйна – матывацыйны этап
Устала сонейка даўно,
Зазірае ў акно,
запрашае ўсіх уклас,
каб пачаць урок ў нас.
Ціха сядаюць дзяўчынкі і
хлопчыкі.
Плясніце ў далоні, калі нам
спатрэбяцца на ўроку такія якасці як:
актыўнасць, увага, лянота,
кемлівасць, пасіўнасць, акуратнасць.
Які ў нас зараз урок?
Падніміце ручкі, тыя дзеці, хто
любіць хадзіць у магазіны?Дзеля чаго вы туды
ходзіце?
-
А хто з вас ведае, як
называецца магазін на беларускай мове? (Крама)
-
Так, сёння мы будзем
падарожнічаць па крамах. І тэма нашага
ўрока так і называецца : “Я і мае
справы. У краме”
-Як вы думаеце,
чаму ж мы будзем вучыцца на ўроку?
(Гаварыць па беларуску словы і сказы па нашай
тэме, як называецца тавар, які мы купляем; хто мы ў краме; як сябе трэба паводзіць у краме)
II. Маўленчая размінка. Скорагаворка.
Патапка пакаваў
пакупкі ў пакункі .
Гульня “Назаві краму нашага горада”
(прагляд прэзентацыі)
—
Не вельмі даўно ў нашым горадзе
адчынілі свае дзверы яшчэ дзве ўтульныя крамы: “Аліса”, гаспадар крамы – бізнесмен, прадпрымальнік і камерсант
– Віктар Шэпель. Хто такі бізнесмен? Чалавек, які займаецца бізнесам. А бізнес– гандлёвая здзелка, даходны занятак .
Крама “
Мегаопт” - самыя чэсныя цэны, гаспадар
гэтай крамы – Лельчыцкае РАЙПА.
III. Актуалізацыя ведаў і ўменняў
вучняў
Гульня “Хто мы?” У школе мы
- школьнікі, на вуліцы – пешаходы, у
тэатры
гледачы, у аўтобусе – пасажыры, у бальніцы – пацыенты, у
музеі – экскурсанты, у краме – пакупнікі.
Як называецца крама, дзе можна купіць машынку ці робата? (Крама цацак) Якія цацкі вы купілі?У якой краме
можна набыць цукар і малако? (У гастраноме). Што вы набылі ў гэтай краме?У якой
краме можна набыць сукенку? (У краме адзення) Што купілі вы там?У якой краме можна набыць
чаравічкі?( У краме абутку) Што набылі вы ў гэтай краме?
Якія правілы паводзін у краме трэба выконваць абавязкова?
1.
Нельга гучна
размаўляць або крычаць.
2.
Не заходзіць у краму з сабакай.
3.
Не заязжаць на роліках.
4.
Не курыць.
5.
Нельга есці ў краме.
6.
За тавар абавязкова трэба разлічвацца грашамі.
Фізкультхвілінка
“Сняжок”
Закружыліся сняжынкі,
Ну, нібыта матылькі.
Надзя- шустрая дзўчынка –
Ловіць іх у дзве рукі.
А ў самой сняжок на вейках,
На плячах,
На каўняры-
Нібы гэта не Надзейка,
А снягурка на двары.
І. Шуцько
IV. Этап прымянення ведаў і спосабаў дзейнасці.
Работа ў падручніку с.34-35
Што вы бачыце на вітрыне крамы?
Што такое вітрына? Зазірнём у тлумачальны слоўнік. Вітрына – зашклёная шафа або акно для паказу рознага тавару.
На першым малюнку вы бачыце вітрыну з якім
таварам? Гэта крама - ? цацак
На другім малюнку, што ляжыць на вітрыне? Якая
гэта крама? Якія прадукты харчавання
прадаюцца ўгастраноме? Што мы кожны дзень купляему краме?
Які прадукт, на вашу думку самы
галоўны?
У якую краму завітала сям’я?
Прачытайце сказы… Што патрэбна, каб разлічыцца за пакупкі? (Грошы.) Што дае касір? ( Чэк,здачу, ці рэшту.)
Інцэніроўка размовы з касірам.
Касір: 3 вас пяць рублёў!
Тата: Вазьміце, калі ласка, грошы.
Касір: Ваш чэк. Дзякуй за пакупку!
Знаёмства з апавяданнем “Мышка Пік-Пік займаецца бізнесам”
Падрыхтоўка да слухання
—
Што
значыць «займацца бізнесам»?
—
Выконваць працу, накіраваную на сістэматычнае атрыманне прыбытку.
Тлумачэнне незразумелых слоў: слуп,
аб’ява, аркуш паперы, пантофля, канапа, парфум,
рэклама, скрыня, жах, кашуля.
—
Паслухайце і адкажыце, які бізнес прыдумала мышка Пік-Пік?
“Мышка
Пік-Пік займаецца бізнесам”
Любіла мышка Пік-Пік пачытаць перад сном газеты. Апошнім часам цікавілі яе рэкламныя аб’явы. Цудоўны
тавар куплялі, прадавалі, абменьвалі...
I мышка вырашыла заняцца бізнесам. Галоўнай
мэтай мышынага прадпрымальніцтва мусіла быць як мага большая колькасць
шакаладак. Але як яе дасягнуць? Грошай у Пік - Пік не было. Заставалася адно —
абмен! Але што магла Пік – Пік прапанаваць у абмен?
Мышка аббегла кватэру, але ўсе рэчы былі
вельмі патрэбныя сям’і. Перачытала мышка
ўважліва ўсе рэкламныя аб’явы і заўважыла, што побач з тэлевізарамі, дыванамі і
парфумай у абменных аб’явах сустракаюцца
пародзістыя шчанюкі і кацяняты. «А
ў нас ёсць дарослая пародзістая кошка! — узрадавалася Пік - Пік. — Пепіта, напэўна, каштуе не менш, чым скрыня шакаладак!»
I мышка ўзяла алоўкі, аркуш паперы і
напісала аб’яву: «Мяняецца вельмі прыгожая і вельмі пародзістая кошка на каробку шакаладак».
Унізе Пік – Пік не забылася пазначыць адрас і пачапіла аб’яву ў двары на слупе.
Вечарам у дзверы пазванілі. Мама пайшла адчыняць, і Пепіта з цікавасці рушыла за ёй.
На лесвічнай
пляцоўцы стаяла тоўстая цётка ў белых
штанах і яркай стракатай кашулі. Цётка трымала ў руках невялікую каробку. Пабачыўшы Пепіту, незнаёмка завохкала ад захаплення:
—
Ай-яй, якая цудоўная кошка! Вырашана, я яе бяру! Трымайце вашы шакаладкі!
—
Чаму гэта
вы будзеце забіраць нашу кошку? — абурылася мама. — I не трэба нам ніякіх шакаладак!
Цётка доўга тлумачыла Маме прычыну свайго візіту, нарэшце раззлавалася і пайшла. Але тут жа ў дзверы
пазванілі зноў — на гэты раз дзядзька ў цёмных акулярах з каробкай паболей і папрыгажэй. Мама
паклікала тату, і на гэты раз удалося разабрацца, што прычына наплыву гасцей — аб’ява на слупе.
—
Значыць, я тут лішняя?! — са слязьмі прагаварыла Пепіта.
Мама, тата і Веранічка пачалі запэўніваць Пепіту, што не пісалі тае
аб’явы, і нагаварылі столькі добрых слоў пакрыўджанай кошцы, што
яна нарэшце супакоілася.
—
Але хто ўсё – ткі зрабіў такую подлую справу?
Усе пераглянуліся між сабою і
моўчкі пайшлі да норкі мышкі Пік – Пік.
—
Выходзь мыш!
— строга
сказаў тата.
Але
з норкі
ніхто не паказаўся. Мышка
залезла ў татаву пантофлю, якую выкарыстоўвала ў якасці канапы,
і трэслася ад жаху.
Ноччу Пік
–Пік пабегла на двор і зняла сваю аб’яву. І яшчэ некалькі дзён не паказвалася
нікому на вочы…
Яна зразумела, што сяброў
ні на што не абменьваюць, што яны і ёсць самая
вялікая каштоўнасць.
Пытанні па змесце
Каго пакрыўдзіла мышка?
Чаму так нельга было рабіць?
Чаму тата сказаў, што гэта на
бізнес, а подлая справа?
Як мышка выправіла свій дрэнны ўчынак?
Што павінна папрасіць мышка ў кошкі?
Прачытайце словы з першага слупка. Да якога малюнка яны адносяцца? Раскажыце
па малюнку эпізод тэксту. (Аналагічна— са словамі з другога і трэцяга слупкоў.)
Прачытайце першы выраз. Якія добрыя
словы вы ведаеце?
Прачытайце другі выраз.
Каго можна так назваць? А мышку з кошкай?
Як стаць вернымі сябрамі?
Фізкультхвілінка “Як жывеш? – Вось так, вось так, вось так!”
Гульня “Дапамажыце пчолцы скласці соты”.
Вучні складваюць гексы чатырох крам “Адзення” , “Абутку”, “Цацкі”,
“Прадукты” і называюць словы, якія належаць кожнай краме. (Індывідуальна, па
групах, калектыўна)
Работа ў сшытку (с. 32-33)
1. Прачытай спалучэнні літар. Знайдзі іх у словах, падкрэслі.
2. Якія прадукты “схаваліся на малюнку”? Знайдзі,размалюй, і назаві.
3.Якіх літар не хапае ў словах? Запішы.
4. Дапамажы прадаўшчыцы раскласці тавары ( іх ты знойдзеш ва ўкладцы сярод
наклеек) у краме на патрэбныя паліцы.
V. Этап падвядзення
вынікаў урока.
Як дзеці наведвалі крамы? ( Актыўна). Што падабаецца купляцьу краме?
Якія крамы нашага горада вы любіце наведваць?
Якія ролі выконвалі? Якую параду вы адрасуеце мышцы Пік
– Пік і кошцы Пепіце?
Усё, чым мы карыстаемся ў жыцці прыходзіць да нас само?
Чытанне верша В. Луніна “Самі і
само”
VI. Этап рэфлексіі
—
Хлопчыкі, нашы
дзяўчынкі заслугоўваюць падзякі?
—
А нашы хлопчыкі?
—
Дзякуй! Апладысменты!
Вялікі дзякуй,
дзеці, за старанную працу. Урок закончаны.
слуп
аб’ява
пантофля
канапа
рэклама
скрыня
жах
кашуля
гастраном
Паслухайце верш.
Сумка-авоська і грошы ў кішэні.
Выканаць трэба хутчэй
даручэнні.
Маршрут недалёкі —
У гастраном.
Лёгкія ногі імчацца
трушком.
Расціраем замёрзлыя рукі.
Кружымся, як сняжынкі.
Гуляем у снежкі.
Грэемся на марозе.
Расчышчаем дарожкі ад снегу.
На вітрыне ў магазіне
Плюшчыць вочы лялька Зіна,
Побач з ёю ў зацішку
Цёпла спаць мядзведзю Мішку.
Львы і вослікі паснулі.
Спіце, цацкі! Люлі, люлі!
—
У якім магазіне можна купіць цацкі? Разгледзьце другі
малюнак. Паслухайце верш і скажыце, пра які магазін гаворыцца ў ім.
Гастраном
Запрашае шчыра дом,
Дом пад назвай «Гастраном».
Шакалад, пячэнне, сушкі,
Абаранкі і ватрушкі,
Сыр, цукеркі, хлеб духмяны,
Кошык яблыкаў, бананы —
Бы расквечана вітрына Велікана магазіна!
Комментарии
Отправить комментарий